Перайсці да зместу

Конкурс песні Еўрабачанне 1991

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конкурс песні Еўрабачанне 1991
Дата
Фінал 4 мая 1991
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Італіі Студыё 15 дэ Чынечыта, Рым, Італія
Вядучы(я) Джыльёла Чынквеці і Тота Кутуньё
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Італіі RAI
Удзельнікі
Колькасць краін 22
Вяртанне Сцяг Мальты Мальта
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Швецыі «Fångad av en stormvind» (Швецыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1990 1992

Конкурс песні Еўрабачанне 1991 — 36-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 4 мая 1991 года ў Рыме (Італія), у «Студыё 15 дэ Чынечыта». З-за вайны ў Персідскім заліве і абвастрэння напружанасці ў Югаславіі, RAI вырашылі перанесці конкурс з Сан-Рэма, дзе планавалася яго правядзенне, у Рым. Колькасць удзельнікаў засталося той жа, што і ў 1990 годзе, толькі Нідэрланды не прынялі ўдзел з-за нацыянальнага Дня Памяці, а Мальта зноў далучылася да ўдзельнікаў конкурсу.

Вядучымі конкурсу сталі Тота Кутуньё і Джыльёла Чынквеці — італьянскія пераможцы «Еўрабачання» мінулых гадоў. У адрозненне ад мінулага года відэапаштоўкі паказвалі архітэктурныя помнікі Рыма і канкурсантаў на іх фоне, якія выконвалі вядомую італьянскую песню.

У гэтым годзе перамагла Швецыя з песняй «Fangad av en stormvind», якую выкананала Карола. Пры гэтым, столькі ж ачкоў набрала Францыя з песняй «C’est le dernier qui a parle qui a raison», выкананай Амінай, але правілы прадугледжвалі, што ў выпадку нічыёй за першае месца перамагае краіна, якая атрымала найбольшую колькасць ачкоў (12 ачкоў, 10 і гэтак далей). Абедзве краіны набралі па чатыры максімальныя ацэнкі «12», але «10» у Швецыі было 5 разоў, у той час як Францыя атрымала гэтую ацэнку толькі ад дзвюх краін. Такім чынам Карола з Швецыі стала пераможцам, а Францыя атрымала другое месца.

Зноскі